Масленіца на вузкай каляіне

Дата / время
Date(s) – 29/02/2020
Весь день

Местоположение
ОАО «ТБЗ Дитва»

Категории


МІНСК ⇒ Іўе ⇒ Ліда ⇒ ААТ «ТБЗ Дзітва» (Гарадзенская ВОБЛ. Лідскі Р-Н) ⇒  МІНСК

З

апрашаем вас у незвычайную вандроўку!
“Масленіца на вузкай каляіне” – супольны праект ад 750mm.by этнаграфічнага клуба “Кола”, капэлы “Жыдовачка” а таксама Дзітвянскага калектыву народнай творчасці 😉
Мы падрыхтавалі вам зусім незвычайную вандроўку, аб якой марылі некалькі год! У гэты раз усё будзе інакш! Калі на звычайных нашых вандроўках вузкакалейка гэта самамэта нашых блуканняў па краіне, то сёння яна нарэшце ператворыца з атракцыёна для турыстаў у сапраўдны транспарт! Сапраўдны, але ж усё ж такі незвычайны. А мо нават і чароўны! Няхай Новы год скончыўся, але напереадзе нас чакаюць вясновыя святы, якім нышыя продкі надавалі чароўны, сакральны сэнс. Масленіца і Гуканне вясны.
Свята паўсюдна чакалі з вялікай нецярплівасцю. Гаспадарчы і земляробчы сезон яшчэ не пачаўся і таму ўсе з задавальненнем гулялі на Масленіцу. Гэты тыдзень быў напоўнены святочнымі абрадавымі дзеяннямі, частаваннем, гульнямі і забавамі. Усе чакалі цёплай пары і сваімі дзеяннямі нібыта “выганялі” зіму.
Сама назва свята сведчыць аб перавазе малочных страў у гэты перыяд. Галоўная ежа на Масленіцу – масла, сыр, і канешне, бліны: жытнія, пшанічныя, грэчневыя, з маслам, з смятанай, з мёдам. Многія даследчыкі традыцыйнай культуры галосна гавораць, што бліны – гэта сімвал сонца. І што ужыванне такой сімвалічнай стравы паспрыяе набліжэнню вясны.

А

ле пры чым тут вузкакалейкі, запытаецеся вы? Тады заглянем глыбей у сакральны свет нашых продкаў!
У суботу і нядзелю моладзь каталася на канях, упрыгожаных стужкамі, званочкамі і шамкамі. Усюды гучалі песні, якія ўсхвалялі Масленіцу. На Масленіцу ездзілі на конях за вёску. Лічылася, чым далей ад’едзе моладзь ад сваёй вёскі, тым даўжэй вырасце лён у наступным годзе, тым лепшымі будуць каноплі.
Спадзяемся зараз вам стала зразумела, на якіх сталёвых канях мы вам прапануем пракаціцца? А разам з тым паспрыяем падаўжэнню далгунца і палепшым стаўленне да канопляў у тутэйшым грамадзтве. 😉
Дык вось, у гэты дзень наш утульны маленечкі цягнічок прывязе сваех пасажыраў на святочную масленічную паляну!
На нашай паляне вас будзе чакаць сапраўдны музэй самай разнастайнай вузкакалейнай тэхнікі! Для вас будзе працаваць вагон-блінная, дзе вас пачастуюць галоўным сымбалям гэтага вясновага свята, вагон-відэасалон, дзе вы зможаце пазнаёмица з нашай калекцыяй архіўнага відэаматэр’ялу, прысвечанага вузкакалейкам, а сапраўдная чыгуначная платформа выступіць у якасці сцэны для нашых музыкаў! Таксама вы ўбачыце шэраг іншай цікавай тэхнікі.
Уся гэтая экспазіцыя зробіцца фонам для нашых галоўных забавак – традыцыйных беларускіх абрадаў гукання вясны, гульняў і майстар-класаў па танцах! А каб дадаць весялосць з намі будуць музыкі і “жывы гук”.
Каб вы канчаткова не разгубілі ўсе сілы падчас гульняў і весялосці, акрамя бліноў у “вагоне-рэстарацыі”, вас чакае сапраўдная палявая кухня і пахучы глінтвейн са стогадовага дравяного самавара!

   

К

аб вас не стаміў пераезд па маршруце Менск-Масленіца, мы наведаем з невялічкімі экскурсіямі такія славутыя беларускія мястэчкі як Іўе і Ліда!

                             

План экскурсіі:

    • 8.00выбыццё з Менску;;
    • трансфэр Менск – Дзітва (Лідскі раён) з наведваннем Іўя і Ліды ў суправаджэнні гіда;
    • прыбыццё на торфапрадпрыемства Дзітва – “гаспадара” вузкакалейнай чыгункі; знаёмства с тэхнікай бяспекі на вузкакалейнай чыгунцы; наведванне прыбіральні;
    • пераезд у пасажырскім вагоне ад галоўнай станцыі чыгункі да “масленічнай” паляны за 8 км ад прадпрыемства;
    • святочная масленічная праграмма ад этнаграфічнага клуба “Кола”; традыцыйныя Беларускія спевы ад Дзітвянскага калектыву народнай творчасці; майстар-класс па народным танцам ад капэлы “Жыдовачка”; знаёмства с экспазіцыяй вузкакалейнай чыгуначнай тэхнікі; смчныя пачастункі (блінцы, каша, глінтвейн); прагляд відэа ў вагоне-відэасалоне;
    • вяртанне цягніком на цэнтральную станцыю чыгункі;
    • 18.00 – вяртанне ў Менск.

Месца адпраўлення аўтобуса:

Кошты:

    • Кошт экскурсіі  – 65 BYN.
    • Сюды ўваходзіць:
    • трансфэр аўтобусам з Менска і назад;
    • экскурсійнае суправаджэнне па маршруце, экскурсіі ў Іўе і Ліду;
    • паездка па вузкакалейцы;
    • масленічныя забаўкі са святочным канцэртам ад фальклорных калектываў;
    • смачныя пачастункі.

Замовіць месца:

Для замовы месца скарыстайцеся формаю, прыведзенай ніжэй.

Тэлефон для сувязі: +375 (29) 509-19-42
E-mail: 750mm.by@gmail.com

 

Да сустрэчы на экскурсіях!

Bookings

Места на этом мероприятии полностью забронированы.

FacebookMore...