Proin gravida nibh vel velit auctor aliquet. Aenean sollic itudin, lorem quis bibendum auctornisi elit consequat ipsum, nec nibh id elit. Lorem ipsum dolor.

Свяжись с нами:

Наверх
Изображение Alt

Масленіца на вузкай каляіне

Масленіца на вузкай каляіне

85BYN на одного человека

13 сакавіка мы запрашаем вас у незвычайную вандроўку!
“Масленіца на вузкай каляіне” – супольны праект ад 750mm.by і этнаграфічнага клуба “Кола”.
Мы падрыхтавалі вам зусім незвычайную вандроўку, аб якой марылі некалькі год! У гэты раз усё будзе інакш! Калі на звычайных нашых вандроўках вузкакалейка гэта самамэта нашых блуканняў па краіне, то сёння яна нарэшце ператворыца з атракцыёна для турыстаў у сапраўдны транспарт! Сапраўдны, але ж усё ж такі незвычайны. А мо нават і чароўны! Няхай Новы год скончыўся, але напереадзе нас чакаюць вясновыя святы, якім нышыя продкі надавалі чароўны, сакральны сэнс.

Свята паўсюдна чакалі з вялікай нецярплівасцю. Гаспадарчы і земляробчы сезон яшчэ не пачаўся і таму ўсе з задавальненнем гулялі на Масленіцу. Гэты тыдзень быў напоўнены святочнымі абрадавымі дзеяннямі, частаваннем, гульнямі і забавамі. Усе чакалі цёплай пары і сваімі дзеяннямі нібыта “выганялі” зіму.
Сама назва свята сведчыць аб перавазе малочных страў у гэты перыяд. Галоўная ежа на Масленіцу – масла, сыр, і канешне, бліны: жытнія, пшанічныя, грэчневыя, з маслам, з смятанай, з мёдам. Многія даследчыкі традыцыйнай культуры галосна гавораць, што бліны – гэта сімвал сонца. І што ужыванне такой сімвалічнай стравы паспрыяе набліжэнню вясны.

Але пры чым тут вузкакалейкі, запытаецеся вы? Тады заглянем глыбей у сакральны свет нашых продкаў!
У суботу і нядзелю моладзь каталася на канях, упрыгожаных стужкамі, званочкамі і шамкамі. Усюды гучалі песні, якія ўсхвалялі Масленіцу. На Масленіцу ездзілі на конях за вёску. Лічылася, чым далей ад’едзе моладзь ад сваёй вёскі, тым даўжэй вырасце лён у наступным годзе, тым лепшымі будуць каноплі.
Спадзяемся зараз вам стала зразумела, на якіх сталёвых канях мы вам прапануем пракаціцца? А разам з тым паспрыяем падаўжэнню далгунца і палепшым стаўленне да канопляў у тутэйшым грамадзтве. 😉
Дык вось, у гэты дзень наш утульны маленечкі цягнічок прывязе сваех пасажыраў на святочную масленічную паляну!
На нашай паляне вас будзе чакаць сапраўдны музэй самай разнастайнай вузкакалейнай тэхнікі! Для вас будзе працаваць вагон-блінная, дзе вас пачастуюць галоўным сымбалям гэтага вясновага свята, вагон-відэасалон, дзе вы зможаце пазнаёмица з нашай калекцыяй архіўнага відэаматэр’ялу, прысвечанага вузкакалейкам, а сапраўдная чыгуначная платформа выступіць у якасці сцэны для нашых музыкаў! Таксама вы ўбачыце шэраг іншай цікавай тэхнікі.
Уся гэтая экспазіцыя зробіцца фонам для нашых галоўных забавак – традыцыйных беларускіх абрадаў гукання вясны, гульняў і майстар-класаў па танцах! А каб дадаць весялосць з намі будуць музыкі і “жывы гук”.
Каб вы канчаткова не разгубілі ўсе сілы падчас гульняў і весялосці, акрамя бліноў у “вагоне-рэстарацыі”, вас чакае сапраўдная палявая кухня і пахучы глінтвейн са стогадовага дравяного самавара!

0 Отзывы
  • Место Отправления/Возвращения
    Минск, станция метро Каменная горка
  • Время выезда
    8:00
  • Время возвращения
    19:30
  • В стоимость входит:
    Питание
    Сопровождение гида
    Трансфер

План Тура

1
8.00 – выбыццё з Менску;
2
трансфэр Менск – Дзітва (Лідскі раён) з наведваннем Іўя і Ліды ў суправаджэнні гіда;
3
прыбыццё на торфапрадпрыемства Дзітва – “гаспадара” вузкакалейнай чыгункі; знаёмства с тэхнікай бяспекі на вузкакалейнай чыгунцы; наведванне прыбіральні;
4
пераезд у пасажырскім вагоне ад галоўнай станцыі чыгункі да “масленічнай” паляны за 8 км ад прадпрыемства;
5
святочная масленічная праграмма ад этнаграфічнага клуба “Кола”; традыцыйныя Беларускія спевы; знаёмства с экспазіцыяй вузкакалейнай чыгуначнай тэхнікі; смчныя пачастункі (блінцы, каша, глінтвейн); прагляд відэа ў вагоне-відэасалоне;
6
вяртанне цягніком на цэнтральную станцыю чыгункі;
7
18.00 – вяртанне ў Менск.

Ваши отзывы о наших поездках

Если вы побывали на наших экскурсиях, либо только планируете это сделать - найдите по приезду домой пару свободных минут и поделитесь своими впечатлениями от проведенного дня. Ведь ничего так не мотивирует нас двигаться дальше, как ваши отзывы о нашей работе!

Ваши отзывы о Нашей работе

0.0

В целом 0

Meals 0

Accommodation 0

Transport 0

Destination 0

Value for Money 0

Оставить комментарий

Узкоколейная железная дорога Торфобрикетного завода Дитва.

Торфовозная УЖД. Колея 750 мм. Неэлектрифицированная. Протяженность - 30 км. Конечная точка маршрута - мост через реку Дитва на 10 км. Находится в Лидском районе Гродненской области. Торфопредприятие Дитва одно из самых крупных в Беларуси. В районе станции Центральная располагается торфобрикетный завод, депо и диспетчерская. От станции Центральная на запад и восток уходят две ветки - на торфоразработки протяженностью 12 км (на запад) и на станцию перегрузки готовой продукции в вагоны широкой колеи возле Лиды протяженностью 8,5 км (на восток). Максимальная протяженность дороги за все ее существование превышала 40 км. В настоящее время предприятие располагает обширным парком разнообразной узкоколейной техники, включающем единственный исправный в Беларуси узкоколейный путевой струг УПС-1 и вагон-столовую.

ОАО "Лидское пиво"

Экскурсия на пивзавод — это уникальная возможность увидеть современные производственные цеха, прогуляться по исторической пивной улице, которая сохранилась в сердце предприятия, познакомиться с уникальной старинной рецептурой и по достоинству оценить искусство лидских пивоваров, продегустировав различные сорта пива.

Wanderers